Летам 1943 года карны атрад у вёсцы Крыўск спаліў 40 хат з 60. Аб тым, як гэта здарылася, запомнілася на ўсё жыццё ўраджэнцу вёскі Яўстафію Талышу. На той момант яму было 11 гадоў. - Немцы ішлі пехатой, але на падвозе везлі кулямёт і гаручае. Мы баяліся, што нас згоняць у адно гумно і спаляць, як гэта было ў Кражына. Чуткі аб расправе над жыхарамі вёскі Валожынскага раёна дайшлі і да нас, таму мы па чарзе дзяжурылі ноччу – пільнавалі дарогу, - пачынае свой аповед Яўстафій Юльянавіч. - У Ракаўцах немцы ўзялі чалавека, які павінен быў падвесці іх да Крыўска з боку лесу, каб сяляне іх не ўбачылі і не ўцяклі. Калі ён прывёў іх у вёску з другога боку, карнікі моцна яго пабілі. Аб тым, што да нас накіроўваюцца немцы, паведаміла жанчына, якая жыла ў Ракуцева, але прыходзіла да бацькоў у Крыўск. Яна прыбегла напрасткі ў вёску і паспела ўсіх папярэдзіць. Таму амаль усім удалося ўцячы. Мой бацька на кані, а мы з мамай з кароўкай і цялушкай пабеглі да кустоў, а затым накіраваліся да сваякоў у Сл
Яўстафій Талыш: Жудасныя ўспаміны дзяцінства
22 марта 202222 мар 2022
2
2 мин