Найти в Дзене

Хатынь: боль і смутак 😥 22 сакавіка – 79 гадоў з дня трагедыі вёскі Хатынь.

Роўна 79 гадоў таму, 22 сакавіка 1943 года, у невялікай вёсцы пад Лагойскам раптоўна, трагічна і назаўсёды спыніўся бег часу – 149 яе жыхароў, у тым ліку 75 дзяцей, былі жывымі спалены карнікамі, пасля чаго Хатынь папоўніла жалобны спіс соцень беларускіх паселішчаў, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Крыху пазней менавіта гэтай, так і не адноўленай у пасляваенны час вёсцы наканавана было стаць галоўным нацыянальным помнікам жалобы і смутку па бязвінна загінуўшых у полымі ваенных пажараў людзях.
Што такое Хатынь? Іншым разам гавораць, што гэта могілкі, але гэта не так. Хатынь – гэта наша нацыянальная святыня, гэта аб’ект памяці, прызначаны для ачышчэння душы і выхавання асобы, для абуджэння патрыятычных пачуццяў. Сюды трэба прыходзіць нібыта ў храм. Напамін пра страшную трагедыю сустракаецца ў кожным элеменце мемарыяла: у велічным помніку “Няскоранага чалавека”, у абрысах сімвалічных рэшткаў спаленых вясковых хат, у адлітых з бетону лічбах панесеных Хатынню людскіх стр

Роўна 79 гадоў таму, 22 сакавіка 1943 года, у невялікай вёсцы пад Лагойскам раптоўна, трагічна і назаўсёды спыніўся бег часу – 149 яе жыхароў, у тым ліку 75 дзяцей, былі жывымі спалены карнікамі, пасля чаго Хатынь папоўніла жалобны спіс соцень беларускіх паселішчаў, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Крыху пазней менавіта гэтай, так і не адноўленай у пасляваенны час вёсцы наканавана было стаць галоўным нацыянальным помнікам жалобы і смутку па бязвінна загінуўшых у полымі ваенных пажараў людзях.

Што такое Хатынь? Іншым разам гавораць, што гэта могілкі, але гэта не так. Хатынь – гэта наша нацыянальная святыня, гэта аб’ект памяці, прызначаны для ачышчэння душы і выхавання асобы, для абуджэння патрыятычных пачуццяў. Сюды трэба прыходзіць нібыта ў храм. Напамін пра страшную трагедыю сустракаецца ў кожным элеменце мемарыяла: у велічным помніку “Няскоранага чалавека”, у абрысах сімвалічных рэшткаў спаленых вясковых хат, у адлітых з бетону лічбах панесеных Хатынню людскіх страт, у назвах знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ды так і не адноўленых па сённяшні дзень 186 беларускіх вёсак… Не дае пра гэта забыцца і прыцішана-жалобнае гучанне званоў, што разносіцца па наваколлі два разы на хвіліну. І ісці сюды трэба моўчкі, з роздумам. Ускласці кветкі ці паставіць свечку. І прыгадаць усіх родных, якія перажылі гады жахаў, нягод і ліхалеццяў ці загінулі на той крывавай вайне.

79-я гадавіна хатынскай трагедыі добрая нагода, каб наведаць мемарыял, каб спрычасніцца да сумнай памяці аб загінуўшых хатынцах і душой і сэрцам адчуць боль трагедыі, каб усвядоміць жудасную жорсткасць, якую прыносіць вайна.

Гэта месца – наша аголеная памяць.

Прадстаўнікі РУП “Белмытсэрвіс” прымуць удзел у жалобных мерапрыемставах, прысвечаных Хатынскай трагедыі.

#beltamozhservice #beltamozhservice❤️ #komanda_bts #transport #logistics #custom #Belarus #транспорт #логистика #белтаможсервис #белтаможиздат #таможенныйвестник #Беларусь #Минск #таможня