Найти тему
макар валынкін

перайшоў на беларускую мову

Оглавление

ужо амаль два гады, як я цалкам перайшоў на беларускую мову. да гэтага былі 5 складаных месяцаў калі я размаўляў на ёй толькі з сябрамі і сям‘ёй крыва і коса. гэта быў складаны шлях але я змог.

ЯК ПАЧАЦЬ?

я пачаў чытаць. чытаць сучасную і клясічную літаратуру. пачаў чытаць і шукаць беларускамоўных блогераў, слухаць больш музыкі, падкастаў і глядзець відэа кантэнт на мове

але самае галоўнае, гэта тое, што я атрымліваў вялізарную падтрымку ад блізкіх  людзей: сябры. сям'я і нават мая бабуля, якая не вучыла беларускую мову ў школе, пачала, няхай на трасянцы, але размаўляць са мной па-беларуску. вялікі ім усім дзякуй!

Віктар Марціновіч, МОВА (2014)
Віктар Марціновіч, МОВА (2014)

ШТО САМАЕ СКЛАДАНАЕ?

насамрэч, самае складанае, гэта перайсьці на мову са знаёмымі. таму што ў галаве ёсьць нейкі заскок, што яны будуць запытваць, неяк крыва глядзець на цябе і перадапытваць кожнае слова. таму зь імі пераход быў самым доўгім.

як кажуць "лупіце на трасянцы" і "размаўляйце на трасянцы: усё што трэба застаецца, а што ня трэба абтрасецца". у добры шлях!