“Я цалую вашы рукі, беларускія жанчыны! Я схіляю перад вамі ў знак пашаны галаву!” – такі рэверанс у бок працавітых, добрых, моцных духам беларускіх жанчын зрабіў паэт Леанід Дайнека. Гэтых слоў, без перабольшання, вартая Таццяна Ражэва, начальнік аддзела культуры райвыканкама. 12 сакавіка гэтая прыгожая, таленавітай жанчына адзначыла свой залаты юбілей. З прыгожай датай яе віншавалі калегі. Старшыня райвыканкама Генадзь Харужык уручыў Ганаровую грамату Гродзенскага аблвыканкама – за шматгадовую, добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм. Больш за трыццаць гадоў Таццяна Мар’янаўна прысвяціла яе вялікасці Культуры. Сваю працоўную дзейнасць распачала на пасадзе інструктара Смаргонскага гарадскога Дома культуры ў 1989 годзе. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працавала на розных пасадах у сферы культуры Смаргоншчыны. У 2001 годзе ўзначаліла аддзел культуры райвыканкама. Невялікі адрэз
Залатыя гады, залатыя жаданні: юбілей адзначыла Таццяна Ражэва, начальнік аддзела культуры райвыканкама
14 марта 202214 мар 2022
5
1 мин