Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Сёння адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы

Мiжнародны дзень роднай мовы быў зацверджаны на Генеральнай канферэнцыiЮНЕСКА ў 1999 годзе i адзначаецца ва ўсiм свеце з 2000 года. Дата 21 лютага была выбрана ў знак памяцi падзей 1952 года, калi ў сталiцы Бангладэш ад куль палiцэйскiх загiнулi студэнты – удзельнiкi дэманстрацыi ў абарону сваёй роднай мовы бенгалi. Сёння ў свеце налiчваецца больш за 7 тысяч моў, 43% з якiх знаходзяцца пад пагрозай знiкнення. Беларуская мова адносiцца да групы ўсходнеславянскiх моў разам з рускай i ўкраiнскай. Пераважна распаўсюджана на тэрыторыiБеларусi, таксама ў прыгранiчных рэгiёнах Лiтвы, Польшчы, Расii i Украiны. Лiтаратурная беларуская мова па розным адзнакам налiчвае ад 250 да 500 тысяч слоў. Дыялектная мова Беларусi шмат багацейшая – 1,5-2 мiльёны слоў. Мiлагучнасць беларускай мовы вiдавочна праяўляецца ў творах нашых паэтаў i пiсьменнiкаў. Урывак з верша Анатоля Грачанікава «Мова»: Мова...
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў

Мiжнародны дзень роднай мовы быў зацверджаны на Генеральнай канферэнцыiЮНЕСКА ў 1999 годзе i адзначаецца ва ўсiм свеце з 2000 года.

Дата 21 лютага была выбрана ў знак памяцi падзей 1952 года, калi ў сталiцы Бангладэш ад куль палiцэйскiх загiнулi студэнты – удзельнiкi дэманстрацыi ў абарону сваёй роднай мовы бенгалi.

Сёння ў свеце налiчваецца больш за 7 тысяч моў, 43% з якiх знаходзяцца пад пагрозай знiкнення.

Беларуская мова адносiцца да групы ўсходнеславянскiх моў разам з рускай i ўкраiнскай. Пераважна распаўсюджана на тэрыторыiБеларусi, таксама ў прыгранiчных рэгiёнах Лiтвы, Польшчы, Расii i Украiны.

Лiтаратурная беларуская мова па розным адзнакам налiчвае ад 250 да 500 тысяч слоў. Дыялектная мова Беларусi шмат багацейшая – 1,5-2 мiльёны слоў.

Мiлагучнасць беларускай мовы вiдавочна праяўляецца ў творах нашых паэтаў i пiсьменнiкаў. Урывак з верша Анатоля Грачанікава «Мова»:

Мова...
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй.

Пресс-служба ММЗ

Мы в соцсетях:

ВКонтакте

Telegram

TikTok

#mmz #ммз #роднаямова #беларусь #21лютага