Спроба яшчэ раз напісаць водгук пра спектакль. І напісаць па-беларуску. / Як жа ў Беларусі не хапае беларускай драматургіі. Менавіта пра гэта падумаў, паглядзеўшы спектакль “Шлюб з ветрам” у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (рэжысёр Яўген Карняг). Каб мне на экзамене давялося аналізаваць гэты спектакль, дык я б разгубіўся. Як звязаць яго з Арыстоцелем, Гегелем, Таўстаногавым? Дзе тут антаганіст, дзе пратаганіст? Так, прыпыначак… А іх і не звяжаш. Гэта ж не п’еса. Сюжэт трымаецца на беларускіх народных песнях — дзіўных, страшэнных, жалобных. Значыцца глядзім у іншы бок: псіхааналіз, фемінізм, структуралізм, герменэўтыка. О, а чаму б не ўзяць герменэўтычны аспект і, перафразаваўшы нямецкага філосафа Фрыдрыха Шлэйермахера “не зразумець спектакль лепш, чым рэжысёр”? Праўда, які-небудзь партугальскі філосаф быў бы тут больш да месца. Хаця не, лепш музычны крытык, які б сказаў, што ў этнічнай беларускай культуры ёсць пласт фаду (гэта партугальскі музычны жанр, які адным словам т