Найти в Дзене

У акенцах творчасці – Сольскі Дом культуры

Канцэртную праграму “Ганаруся табой, радзімая старонка” прадставілі самадзейныя артысты філіяла “Сольскі Дом культуры”. Мерапрыемства адбылося ў межах раённага агляду-конкурсу па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці “Распахнем акенца творчасці”. “У кожнага чалавека ёсць родная старонка, край, дзе ён нарадзіўся і рос, дзе ён спазнаў першыя радасці і няўдачы. Усё ў ім да болю знаёма. Але бываюць імгненні, калі свой родны дом становіцца даражэйшым за ўсё на свеце. І мы звязваем паняцце чалавечага шчасця з вёскай, раёнам, вобласцю”, - менавіта гэтымі словамі вядучага і пачаўся канцэрт. Мерапрыемства было напоўнена вершамі, песнямі і інструментальнымі музычнымі нумарамі. Сваім выступленнем парадавалі гледачоў удзельнікі гуртка сольных спеваў Таццяна Марыніна і Наталля Падбярозка, а таксама ўдзельнікі дзіцячага гуртка Лізавета Какауліна, Вераніка Рыбачонак, Аляксандра Ігнатовіч, Кацярына Рыбачонак, Дар’я Кабанец. Кіруе гурткамі Аляксандр Хвастэнка. На канцэрце прагучалі самабы

Канцэртную праграму “Ганаруся табой, радзімая старонка” прадставілі самадзейныя артысты філіяла “Сольскі Дом культуры”. Мерапрыемства адбылося ў межах раённага агляду-конкурсу па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці “Распахнем акенца творчасці”.

“У кожнага чалавека ёсць родная старонка, край, дзе ён нарадзіўся і рос, дзе ён спазнаў першыя радасці і няўдачы. Усё ў ім да болю знаёма. Але бываюць імгненні, калі свой родны дом становіцца даражэйшым за ўсё на свеце. І мы звязваем паняцце чалавечага шчасця з вёскай, раёнам, вобласцю”, - менавіта гэтымі словамі вядучага і пачаўся канцэрт.

-2
-3
-4

Мерапрыемства было напоўнена вершамі, песнямі і інструментальнымі музычнымі нумарамі. Сваім выступленнем парадавалі гледачоў удзельнікі гуртка сольных спеваў Таццяна Марыніна і Наталля Падбярозка, а таксама ўдзельнікі дзіцячага гуртка Лізавета Какауліна, Вераніка Рыбачонак, Аляксандра Ігнатовіч, Кацярына Рыбачонак, Дар’я Кабанец. Кіруе гурткамі Аляксандр Хвастэнка.

-5
-6

На канцэрце прагучалі самабытныя песні ў выкананні народнага фальклорнага калектыву “Валэйчанка” пад кіраўніцтвам Наталлі Гізулеўскай, сваё майстэрства прадставілі ўдзельнікі клуба аматараў хрысціянскай песні пад кіраўніцтвам Дануты Грынчук. Інструментальнымі нумарамі парадавалі піяністка Рэната Ланеўская і дамрыстка Аляксандра Палавінкіна. А найбольш апладысментаў прагучала пасля выканання фінальнай песні ўсімі ўдзельнікамі канцэртнай праграмы.