Вітаем, паважанае спадарства! Вось ютуб-канал Жывы беларус і выйшаў на абшар Яндэкс Дзэна, будзем шукаць Дзэн па беларуску. Спадзяемся, што Вам будзе цікава разам з намі.
У новым 2022 годзе мы ўжо паспелі зрабіць новы ролік з Вярэек, што ў Ваўкавыскім раёне Гарадзеншчыны. У ім ідзе расповед пра сямейства Біспінгаў, які збеглі ў ВКЛ пры Стэфане Баторыі, калі на радзіме пачаў пашырацца пратэстансткі рух.
Лёс Біспінгаў быў даволі цікавы і месцамі трагічны, напрыклад, Тэадора Біспінг прайграла ў карты 30 тыс. рублёў расійскаму палкоўніку і прыйшлось аддаць за яго сваю дачку, але ж жылі яны некепска, палкоўнік, нават, пабудаваў касцёл, хаця сам быў праваслаўны.
Спадзяемся, што Вам будзе цікава, а мы ўжо рыхтуем новы відос.