Найти в Дзене

25 СНЕЖНЯ - НАРАДЖЭННЕ ХРЫСТОВА

Паважаныя сябры! Шчыра віншуем вас са святам Божага Нараджэння! Нараджэнне Хрыста сімвалізуе адвечнае памкненне чалавека да шчасця і любові, дабра і міласэрнасці. З гэтым цудоўным днём мы звязваем пачатак новага жыцця, нагадваем усяму свету пра адказнасць за мір і дабрачыннасць. Няхай Бог, які стаўся Чалавекам, зробіць усіх людзей яшчэ больш чалавечнымі, каб яны памяталі, што мы створаныя па Яго вобразу і падабенству. Каб кожны з нас няспынна ўзрастаў у веры, не губляў надзеі, а любіў Бога і ўзлюбленае Ім стварэнне. Няхай Сын Божы прынясе давер туды, дзе пануе сумленне, а роспач і абыякавасць пераменіць у шчырую любоў і радасць жыцця. Жадаем, каб гэтыя ўрачыстыя і радасныя дні сталі для вас сімвалам шчасця і дабрабыту ў надыходзячым годзе, надалі ўпэўненасці ў будучыні, падарылі цеплыню сустрэч і сяброўскіх адносін. Хай жыватворнае святло Нараджэння Хрыстова азарае вашы дамы! Радасных святаў Божага Нараджэння! Хрыстус нарадзіўся! Славім Яго!

Паважаныя сябры!

Шчыра віншуем вас са святам Божага Нараджэння!

Нараджэнне Хрыста сімвалізуе адвечнае памкненне чалавека да шчасця і любові, дабра і міласэрнасці. З гэтым цудоўным днём мы звязваем пачатак новага жыцця, нагадваем усяму свету пра адказнасць за мір і дабрачыннасць. Няхай Бог, які стаўся Чалавекам, зробіць усіх людзей яшчэ больш чалавечнымі, каб яны памяталі, што мы створаныя па Яго вобразу і падабенству. Каб кожны з нас няспынна ўзрастаў у веры, не губляў надзеі, а любіў Бога і ўзлюбленае Ім стварэнне.

Няхай Сын Божы прынясе давер туды, дзе пануе сумленне, а роспач і абыякавасць пераменіць у шчырую любоў і радасць жыцця. Жадаем, каб гэтыя ўрачыстыя і радасныя дні сталі для вас сімвалам шчасця і дабрабыту ў надыходзячым годзе, надалі ўпэўненасці ў будучыні, падарылі цеплыню сустрэч і сяброўскіх адносін. Хай жыватворнае святло Нараджэння Хрыстова азарае вашы дамы! Радасных святаў Божага Нараджэння! Хрыстус нарадзіўся! Славім Яго!