Доўгі шлях міліцэйскай службы прайшоў у свой час Аляксей Акіншаў – ад сяржанта да падпалкоўніка, ад інспектара ДАІ да начальніка аддзела ўнутраных спраў Круглянскага райвыканкама. Калектыў РАУС, яго структурныя падраздзяленні не аднойчы выходзілі ў лік пераможцаў і прызёраў абласнога спаборніцтва ў розных намінацыях. Сам Аляксей Аляксеевіч быў адзначаны шэрагам падзяк і грамат, а таксама медалямі. Некалькі месяцаў назад А. Акіншаў пайшоў у адстаўку па выслузе гадоў. Працуе на інжынернай пасадзе ў ДРБУ-214. Тым не менш, на мінулым тыдні яго зноў паклікалі на спецыяльную нараду ў аддзел міліцыі. У прысутнасці ўсіх сваіх былых калег Аляксей Акіншаў атрымаў медаль “За адзнаку ў ахове грамадскага парадку”. Уручыў высокую ўзнагароду начальнік РАУС Аляксандр Драздоў.