Турма — гэта балюча для сям’і і блізкіх, але сам арыштант можа скарыстацца часам у турме і выйсці з яе мацнейшым чалавекам. Раскажу аб сваім досведзе. 1. Турма дазваляе запаволіцца і асэнсаваць, што ёсць важна, а што — другасна. Чатыры дні яшчэ ў ІЧУ я знаходзіўся ў «адзіночцы», а адзін з іх — без кніг і сшыткаў. Гэта быў выдатны дзень, калі я апынуўся ў гэткай келлі, сам насам з думкамі. Жадаю кожнаму мець магчымасць запаволіцца, а лепш на некаторы час спыніцца і, магчыма, распачаць нанова. 2. Турма развівае мысленне. Гэта той выпадак, калі абмежаванне стварае каштоўнасць. У турме з-за адсутнасці знешніх крыніц інфармацыі шукаў адказы ў сваёй галаве. І, ведаеце, калі іх можна было атрымаць праз лагічныя разважанні, яны знаходзіліся. 3. Турма — месца для чытва. За 3 месяцы я прачытаў больш, чым за мінулыя 2 гады. Аб кнігах у турме я напішу асобна. І гэты пост будзе больш аб людзях. 4. Турма — месца для яскравых эмоцый і гумару. Неяк перад сном чытаў «Ладдзю роспачы» Караткевіча, дык та
Директор веб-студии рассказал, как провести время в тюрьме с пользой
17 декабря 202117 дек 2021
15
1 мин