Найти тему

З Днём абаронцаў 💪🏻 Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! 🇧🇾

Свята 23 лютага з'яўляецца сімвалам мужнасці і стойкасці беларускага народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы. Сёння мы, як ніколі, разумеем: адказнасць за захаванне цэласнасці дзяржавы і абарону яе інтарэсаў ляжыць на кожным з нас. Ахова зямлі, жыхарамі якой мы з'яўляемся, – свяшчэнны абавязак любога грамадзяніна.

Схіляючыся перад подзвігам продкаў, якія самаахвярна баранілі Беларусь ад захопнікаў у ваенны час, мы ўшаноўваем усіх, хто гарантуе надзейную бяспеку Радзімы ў мірныя гады, хто штодзённа рупліва працуе, адстойваючы нацыянальныя інтарэсы нашай дзяржавы.

Ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у службе і працы на карысць Айчыны і мірнага неба над нашай зямлёй!