Відэасэрвіс VOKA выпусціў свой першы арыгінальны мультсерыял – «Марыля. У пошуках дзіўнікаў». Гэту фэнтэзійную гісторыю, знятую па матывах беларускай народнай казкі, усе жадаючыя змогуць паглядзець бясплатна. Мультсерыял расказвае пра маленькую дзяўчынку Марылю – фантазёрку, якая марыць усім падабацца, але іншыя людзі яе зусім не заўважаюць. Адзіны чалавек, які падтрымлівае Марылю, – гэта яе сябар Алесь. «Марыля. У пошуках дзіўнікаў» створаны па матывах народнай казкі «Не сіла, а смеласць», а прататыпамі фэнтэзійных персанажаў сталі героі беларускай міфалогіі. Серыял даступны на дзвюх мовах – беларускай і рускай. Гледачоў чакае занурэнне ў казачны свет, дзе можа апынуцца кожны чалавек з багатым уяўленнем. Чароўныя істоты, незабыўныя прыгоды герояў, фантастычная атмасфера, мудрыя думкі – у мультсерыяле ёсць усё, за што так любяць казкі. Паглядзець «Марыля. У пошуках дзіўнікаў» можна на сайце voka.tv або ў прыкладанні VOKA з любой прылады і ў сетцы любога аператара. Мультсерыял з яўляецц
На VOKA выйшаў мультсерыял «Марыля. У пошуках дзіўнікаў»
20 февраля 202320 фев 2023
12
1 мин