ПА ПРОСЬБЕ ПАКУПНІКОЎ – З ДАСТАЎКАЙ ДА МЕСЦА Словы Л. І. Брэжнева «Канкрэтныя клопаты пра канкрэтнага чалавека, яго патрэбы – пачатак і канчатковы пункт эканамічнай палітыкі партыі» сталі дэвізам многіх працоўных калектываў. Вось і ў падраздзяленнях райспажыўсаюза ўдасканальваюць абслугоўванне насельніцтва. Таваразнаўцы сочаць за пашырэннем асартыменту, адбіраюць вырабы па колеры, памерах, напрамках моды і якасці. Размеркаванне ж пэўнай групы тавараў ідзе праз працоўныя калектывы. Так, амаль поўнасцю задаволены попыт калгаснікаў на бялізну, гумовы абутак, рабочае адзенне. ДЗЕ АДПАЧЫЦЬ? Моладзь з г. п. Відзы нагадвае, што іх пасялковы Дом культуры носіць ганаровае званне «Клуб выдатнай работы», калісьці заслужанае цікавымі мерапрыемствамі ды арганізацыяй гурткоў мастацкай самадзейнасці. Але ж яно прысвойваецца не навечна. Яго трэба апраўдваць паўсядзённай карпатлівай работай – так робяць ударнікі камуністычнай працы, перадавікі вытворчасці. Датычыцца гэта і культработнікаў. А яны апошні
Новы дом на Садовай. Пра што пісала «Браслаўская звязда» 40 гадоў таму назад
12 ноября 202112 ноя 2021
2 мин