Хай заўсёды ходзяць-бродзяць мёды Хай мацнее і смачнее старадаўні пітны мёд Год за годам варым болей мёда Болей хмелю-зеллю, болей мёда кожны год Прыпеў: Хай заўсёды бродзяць мёды Хай мацнее пітны мёд С кажным годам болей мёду Болей хмелю кожны год Першы кубак разганяе смутак За імгненне, за мінуту адкрывае мёду смак Другі кубачак выпіваем лёгка так Потым пяты і дзесяты, не спыніцца а ніяк Прыпеў Хай айчына расквітнее чынна Багацэе, прыгажэе родны край наш залаты Рагачоўцы, палачане, мінчукі і віцебляне І піяка і ваяка разам за адным сталы Прыпеў Ўсе рады, бедны і багаты Самы лысы і лахматы Малады і стары дзед Загудзелі ў небе пчолы, Заспявалі ўсе анёлы Скачуць чэрці да паўсмерці Весяліцца цэлы свет