💡Віталь Цівунчык перамог у рэспубліканскім конкурсе «Дэкларант-2021». Днямі былі падведзены вынікі III Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства спецыялістаў па мытным дэклараванні і іншых спецыялістаў арганізацый, упаўнаважаных ажыццяўляць мытнае дэклараванне. Перамогу з вялікім адрывам па колькасці балаў атрымаў Віталь Цівунчык, вядучы спецыяліст па мытным дэклараванні аддзела мытнага дэкларавання транспартна-лагістычнага цэнтра «Мінск-Белмытсэрвіс» Мінскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс» @beltamozhservice_minsk 🌐, паведамілі на прадпрыемстве.
👉🏻Што ўяўляў сабой конкурс ⁉️Выпрабаванні праводзіліся па дзвюх намінацыях. У першай змагаліся спецыялісты па мытным дэклараванні ад арганізацый з рэестра мытных прадстаўнікоў, які вядзе Дзяржаўны мытны камітэт @customs_rb 🛃. Другая — уключала спецыялістаў арганізацый, упаўнаважаных ажыццяўляць мытнае дэклараванне.
#beltamozhservice #beltamozhservice❤️ #komanda_bts #transport #logistics #custom #Belarus #транспорт #логистика #белтам