Любоў да дзяцей не дзеліцца на часткі. Няма такога: вось табе старэйшаму – меней, а табе маленькаму – болей. Пачуцці – яны растуць, памнажаюцца. Гадаваць аднаго дзіця – вялікая радасць. А з кожным нованароджаным бацькі становяцца багацейшымі. Калі ў сям’і шмат дзяцей – гэта вялікі падарунак і блаславенне нябёсаў. А разам з тым – велізарная праца і каласальная адказнасць. “Мае дзеці – мая галоўная каштоўнасць”, - кажа 29-гадовая Вольга Балыш, мама пецярых дзяцей. З мужам Сяргеем яны выхоўвае Насцю (хутка ёй 10 гадоў), 9-гадовую Юлю, 8-гадовага Аляксандра, 7-гадовую Паліну і паўтарагадовую Дашу. Год таму шматдзетная сям’я пасялілася ў прасторнай кватэры на вуліцы Інжынернай, а дагэтуль жыла ў Байбах, разам з бацькамі Вольгі. Дарэчы, шматдзетная мама таксама з вялікай сям’і. Яна стала шостым, апошнім, дзіцем у бацькоў. І, дарэчы, Вольга – адзіная з сясцёр і братоў, хто можа пахваліцца такой колькасцю дзетак. Звычайны дзень шматдзетнай мамы мала чым адрозніваецца ад іншых. “Рана ўстаць, са