Канцэртная праграма “У адзінстве народа – адзінства краіны” была прадстаўлена ў Смаргонскім раённым Цэнтры культуры 17 верасня. Перад пачаткам канцэрта ў фае ладзілася выстава “Гісторыя майго краю”, святочны настрой гледачам ствараў народны струнны ансамбль “Кантрасты”. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчука. “Нашаму пакаленню ёсць што перадаць моладзі, - зазначыў Сяргей Мікалевіч. - Нашу квітнеючую, моцную і незалежную Радзіму, у якой нашы дзеці і ўнукі будуць захавальнікамі і носьбітамі культуры нашай нацыі. Давайце разам будзем рабіць нашу дзяржаву яшчэ лепшай, багацейшай, мацнейшай”. На пярэдадні свята арганізатары канцэрта звярнуліся да жыхароў Смаргоншчыны з пытаннем: “Што для вас азначае паняцце – адзінства?”. Вядучыя прапанавалі паслухаць адказы землякоў. На іх аснове можна вывесці формулу адзінства. І не адну. Што і зрабілі падчас святочнай імпрэзы. “Адзінства народа – у культурнай спадчыне. Яна моцна звязвае беларуса
Згуртавала мастацтва. У раённым Цэнтры культуры адбыўся канцэрт, прысвечаны Дню адзінства
17 сентября 202117 сен 2021
2
1 мин