“Радасць – сонца, якое азарае ўсё, што ёсць, і ўсё, што будзе, - божая радасць творчасці! Усе радасці жыцця – у творчасці”, - словы французскага пісьменніка Рамэна Ралана міжволі ўспомніліся падчас адкрыцця выставы “Дзякуй зямлі, што мяне нарадзіла” ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Прымеркавана выстава да свята Дня народнага адзінства і прысвечана дзеячам культуры і мастацтва Смаргоншчыны. Наш край багаты на творчыя таленты. Смаргоншчына можа пахваліцца многімі знакамітымі імёнамі. Сярод іх – кампазітары Мечыслаў Карловіч, Пётр Альхімовіч, заслужаны дзеяч культуры БССР Аляксандр Шыдлоўскі, харавы дырыжор, прафесар Беларускай дзяржаўнай Акадэміі музыкі, народны артыст СССР і БССР Віктар Роўда, педагог, заслужаны дзеяч культуры БССР Аляксандр Дзяруга. “Лепшыя музычныя творы створаныя нашымі землякамі гучаць і сёння у філарманічных залах, на шматлікіх пляцоўках, сярод якіх скрыпічныя канцэрты, сімфанічныя паэмы. Дзве тысячы песень запісана Акадэмічным хорам Беларускага тэлеб
Творчасць яднае. Выстава работ смаргонскіх адкрылася ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі
17 сентября 202117 сен 2021
2
2 мин