Нядаўна пабачыла свет кніга-альбом “Хвіліны творчага натхнення” Уладзіміра Церабуна. Своеасаблівы падарунак да 75-гадовага юбілею маэстра. Наш зямляк, вядомы беларускі скульптар, апошнім часам асабліва захапіўся маляваннем. Хаця пэндзаль, фарбы, палітра і мальберт былі даўнімі сябрамі Уладзіміра Васільевіча. “Памятаю, калі я быў студэнтам, часта прыязджаў у родную Смаргонь. Тут мяне чакалі неабходныя прылады: мальберт, эцюднік, алейныя фарбы, палатно, кардонкі. Тады я спрабаваў рабіць копіі работ Івана Шышкіна “Карабельная роща”, “Рубка леса”, успамінае Уладзімір Церабун. Бацька ўхваліў копіі, зрабіў рамы і павесіў карціны на сцяну. І толькі ў 90-я гады мінулага стагоддзя паспрабаваў зноў заняцца алейным жывапісам, але аўтарскім. Былі і пэўныя поспехі, толькі я ўжо больш нікога не капіраваў і настойліва спрабаваў рабіць сваё. Да актыўнай “жывапіснай” творчасці мяне падштурхнуў адзін выпадак. Я захварэў. Гродзенскія дактары параілі легчы ў лякарню. Я пагадзіўся. Узяў акварэльныя фарбы,
Выйшла новая кніга-альбом Уладзіміра Церабуна “Хвіліны творчага натхнення”
15 сентября 202115 сен 2021
1 мин