Паважаныя работнікі і ветэраны машынабудаўнічай галіны! Прыміце віншаванні з прафесійным святам. Машынабудаванне - аснова прамысловага каркаса любой краіны, яе матэрыяльны і эканамічны рэсурс. У Смаргоні машынабудаванне традыцыйна з'яўляецца адной з прыярытэтных галін прамысловасці, якая ўносіць важкі ўклад у фарміраванне даходнай часткі бюджэту, спрыяючы вырашэнню сацыяльных задач раёна, з’яўляецца гонарам Смаргоншчыны і падмуркам для далейшага развіцця раёна. Паважаныя машынабудаўнікі, ветэраны галіны! Жадаем стабільнасці, поспеху ў вырашэнні пастаўленых задач, міру і згоды вам і вашым блізкім. Раённы Савет дэпутатаў. Раённы выканаўчы камітэт.