Нядаўна Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей выдаў першы нумар часопіса «Кола жывапісу», які прысвечаны мастаку Валянціну Варанішчу. Прапаноўваем чытачам газеты «Светлы шлях» пазнаёміцца з некаторымі цікавымі фактамі біяграфіі Валянціна Фадзеевіча, якія змешчаны ў новым выданні. З успамінаў мастака Пачатак. «Нарадзіўся я ў Смаргоні на вуліцы Вілейскай. Зараз гэта вуліца Камінскага. Вучыўся ў другой школе. Скончыў 10 класаў. Потым быў прызваны ў армію, ва Украіну. Ракетныя, стратэгічныя войскі. Служба была клас! Ну як, клас? Дамоў хацелася. І я ж паралельна завочна вучыўся ў мастацкім універсітэце імя Крупскай у Маскве. А ў арміі быць мастаком - гэта жах! Там за тыдзень сорак партрэтаў трэба было намаляваць. Шэсць партрэтаў у дзень! Маляваў. Вядро фарбы дадуць: адной, другой, трэцяй – і давай працаваць! І мне так надакучыла гэта маляванне, што пасля службы пайшоў токарам на ліцейны завод рабіць. Далі мне станок. А каб ён праваліўся, той станок! Я масла заліў, а яно ўсё выцекла. - Як та
Мастакі карыстаюцца фарбамі, але пішуць душой
3 сентября 20213 сен 2021
2 мин