Найти в Дзене

“Кушлянскі фэст – 2021” адбыўся ў музеі-сядзібе Багушэвіча

Вось ужо ў чацверты раз 28 жніўня ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча ладзіўся “Кушлянскі фэст” у гонар аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры.

-2
-3
-4

У пачатку гасцей свята прывіталі дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік, загадчык музея-сядзібы Багушэвіча Алесь Жамойцін, начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва.

Праграма фестывалю была вельмі разнастайная. Свае вершы прачыталі паэты Віктар Шніп і Ганна Шакель. Выступілі народны тэатр лялек “Батлейка”, калектывы Смаргоншчыны “Вечарынка”, “Явар” і “Хутарок”, а таксама фальклорны гурт “Мярэжа”. Адметнасцю фэсту стаў канцэрт-лекцыя “Ад дуды да раяля” майстра народных інструментаў Алеся Лася.

Дзецям на свяце сумаваць таксама не прыйшлося. Для іх праводзіліся майстар-класы па беларускай лацінцы і вырабу паштовак, гульня “Музыка”, мастацкі пленэр і інш.

-5
-6
-7
-8

У рамеснікаў і майстроў можна было набыць сувеніры, для дзяцей – ледзянцы на палачцы, пернікі і пасцілу. Гаспадары сядзібы “Дайнаўскі двор” прапаноўвалі паспрабаваць духмяную гарбату з зёлак.

Для ўсіх жадаючых Алесь Жамойцін праводзіў экскурсіі па музеі-сядзібе.

-9
-10
-11
-12
-13
-14
-15
-16
-17
-18