“Спакон вякоў пяе народ, і песні б’юць жывой крыніцай…”. Калі адчуваецца сугучнасць музыкі, слова і кахання, то ў выніку нараджаецца цудоўная песня, матыў і мелодыя якой льюцца недзе з глыбіні душы, як ціхая плынь малой рачулкі, спрытна лавіруе паміж прыбярэжнымі хмызнякамі. Адразу прызнаюся: мая цікавасць да беларускай народнай творчасці з гадамі толькі памнажаецца. І каб наталіць прагу, шукаю самыя розныя крыніцы. Нядаўна мне трапіла ў рукі ўнікальная кніга “Маміны песні”, якая пабачыла свет літаральна некалькі месяцаў таму. Цікава, што яе аўтар – кандыдат культуралогіі Янка Трацяк – наш зямляк. Цяпер ён жыве ў Гродне, а родам з Труханава (была гэта вёска паблізу Навасёлак, цяпер яе няма) Крэўскага сельсавета. У кнігу ўвайшлі песні Станіславы Трацяк, якія Іван Іванавіч запісаў ад маці ў 2006 годзе. А нотныя запісы з голасу ажыццявіў Аляксандр Пашкоўскі, акампаніятар народнага ансамбля народнай песні “Жывіца” (з Ашмянскага раёна). Станіслава Антонаўна выхоўвалася ў сям’і, дзе спявалі
Зборнік “Маміных песень” з нотамі выдаў Янка Трацяк
15 августа 202115 авг 2021
3
2 мин