Найти в Дзене

На фестывалі-кірмашы “Кераміка Крэва” працавалі розныя пляцоўкі і выстава пад адкрытым небам

На працягу фестывалю-кірмашу “Кераміка Крэва” гасцям праводзілі экскурсіі па Крэўскаму замку, прапаноўвалі паўдзельнічаць у сярэднявечных забавах. Працавала выстава, якая знаёміла з гісторыя Крэўскага замка, з інфармацыяй пра работы, якія тут ужо праведзены, з варыянтамі далейшай рэканструкцыі, а таксама з фотаздымкамі з ранейшых фестываляў-кірмашоў і цяперашнімі наведвальнікамі замка.

Працаваў “Горад майстроў”, у якім свае вырабы прадставілі керамісты і іншыя майстры народнай творчасці, майстэрня смаку “Карчомка па-крэўску”, дзе можна было набыць хатнія прысмакі, напоі, юшку, а таксама дзіцячая пляцоўка “Кола сяброў”.

-2
-3
-4

Яшчэ на адной пляцоўцы выхаванцы Смаргонскага цэнтра творчасці – удзельнікі лялечнага тэатра “Смаргонская батлейка” паказалі спектакль, тут таксама праводзіліся майстар-класы, прадаваліся вырабы дзіцячай творчасці.

З Янай і яе 4-гадовай дачушкай Верай мы пазнаёміліся на дзіцячай пляцоўцы. “Прыехалі на фестываль са Смаргоні. Стараемся бываць на такіх святах, - кажа Яна. – Веры тут вельмі падабаецца. Майстры зрабілі ёй аквагрым – намалявалі любімую Адзінарожку”.

-5
-6
-7
-8