Найти в Дзене

Керамісты з розных рэгіёнаў Беларусі прадавалі свой тавар і ўдзельнічалі ў конкурсе

У фестывалі-кірмашы “Кераміка Крэва”, які ладзіўся 14 жніўня, прынялі ўдзел 12 майстроў-керамістаў з розных рэгіёнаў Беларусі, яны не толькі прадстаўлялі свае вырабы, але і праводзілі майстар-класы для ўсіх жадаючых. Сярод керамістаў праходзіў конкурс. Ён складаўся з дзвюх частак. Асобна ацэньвалася хатняе заданне – кожны майстар загадзя рыхтаваў адну работу. Другую павінен быў зрабіць непасрэдна на свяце.

Лепшае хатняе заданне, на думку журы, прадставіла Таццяна Уруціна з Валожыншчыны. Лепшы выраб з гліны на месцы зрабіў смаргонец Юрый Хрышчановіч. Работу майстроў на свяце ацэньвалі па намінацыях.

(Больш падрабязна пра майстроў-керамістаў чытайце ў друкаванай версіі газеты).

-2
-3
-4
-5
-6
-7
-8
-9
-10
-11
-12