Эксклюзіў у цэнтры Еўропы пабачылі ў гарадскім пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці
6 августа 20216 авг 2021
Эксклюзіў у цэнтры Еўропы пабачылі ў гарадскім пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці
Заключныя імпрэзы ХІ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня», суарганізатарам якога выступіла ўстанова «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці», адбыліся 24 ліпеня 2021 года ў гарадскім пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці. У чарговы раз фестываль пацвердзіў сваю неафіцыйную назву «эксклюзіў у цэнтры Еўропы». Праграма фальклорнага форуму, які ў Год народнага адзінства прайшоў пад дэвізам «Фестываль адзінства», была багатая на разнастайныя конкурсы, выставы, канцэрты, музычныя, танцавальныя і гульнявыя імпрэзы, дзе можна было пабачыць каранёвыя традыцыі народнай культуры. Госці фестывалю сустрэліся з яго гаспадарамі – творчымі калектывамі Акцябрскага раёна, а таксама з творцамі ўсіх рэгіёнаў краіны. У склад рады экспертаў фестывалю, якую ўзначаліў кандыдат філалагічных навук, этнакультуролаг, даследчык традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў Іван Іванавіч Крук (г. Мінск), увайшлі і супрацоўнікі Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці – вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклоры Ірына Валер’еўна Глушэц – кіраўнік групы экспертаў па народна-песеннай творчасці, і метадыст па народных промыслах, народны майстар Беларусі Тамара Аляксандраўна Самойленка. Па выніках фестывальных конкурсных імпрэз прадстаўніцтва Гомельскай вобласці адзначана наступным чынам: – ХV Рэспубліканскі конкурс выканаўцаў беларускіх народных парных танцаў «Лявоніха»: 11 прызавых месцаў з 12; – ІІІ Рэспубліканскі конкурс сольнай харэаграфічнай імправізацыі «Барыня»: 10 прызавых месцаў з 18; – IX Рэспубліканскі турнір дзіцяча-моладзевых фальклорных калектываў «З рога – усяго многа»: два прызавыя месцы з трох, адзін спецыяльны дыплом і адзін спецыяльны падарунак. Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў фестывалю!
Тэкст: І. Глушэц.
Фота: І. Бачкова, І. Глушэц, А. Мікус, Н. Сафрановіч