Найти тему
Учреждение "ГОЦНТ"

З фальклорнага архіва: Жніво. Абрады зажынкі і дажынкі

Беларус – жыхар раўнін. Ён ўспрымае зямлю як жывую і родную яму істоту. Зямля для беларуса не проста месца яго пражывання. Зямля – фундамент яго быцця, галоўная апора, яго Космас. Свет беларуса можна ахапіць поглядам. Гэта – поле, возера, лес. Запісана са слоў Тамары Іванаўны Прыбалавец, ураджэнкі вёскі Тонеж Лельчыцкага раёна, 1958 г.н., дырэктара Тонежскага сельскага дома культуры. Запісана Марыяй Іванаўнай Тушынскай з улікам мясцовых асаблівасцей. “Жніво ў нас адзначалі так: напярэдадні жніва гаспадар ішоў аглядаць свае пасевы: ці гатова ўжо зерне для ўборкі, ці добра наліўся і паспеў колас? Назаўтра ўжо з самага рання ішлі на поле маладыя дзяўчыны і жанчыны. Яны нажыналі сноп жыта. І на гэты сноп навязывалі намітку. Намітка навязвалася для таго, каб як бы азначыць межы зажынак. Гэты ж самы сноп яны паднімалі высока ўгору некалькі разоў і апускалі яго. Калі яны рабілі гэты абрад, то прыгаварлівалі:  

Пакрый ніўку
На добрую спажыўку.
Пашлі, Божа,
Многа збожжа,
Нарадзі хлеба пры дарозе,
Штоб было ўсім гожа…
 

Маладзіцы, прышоўшы з поля, гэты сноп аддавалі гаспадыне, якая ставіла яго на покуць. Гэта гаспадыня іх адорвала куском палатна, давала ім грошы. А гаспадары ўжо нізка кланяліся, а гаспадар угашчаў кваском. А самі аснаўныя зажынкі заўсёды пачыналіся ўжо пасля абеда, у суботу. Пасля абеда ўжо сабіраліся ўсе жняі і ішлі на поле зажынаць першага снапа. Гэты сноп яны пераносілі. Калі сабіраліся на зажынкі, у хаце ўсё прыбіралася. І ў дварэ прыбіралася , штоб было чыста. На стол лажылі хлеб, соль, сыр і сала. Шчэ ставілі свечку, свечку запальвалі. A старэйшая жанчына чытала малітву «Отчэ наш». Потым усе ішлі ў поле. У поле яны тожэ бралі з сабой хлеб, соль, сыр, сала для таго, што бы, як яны будуць жаць, трэба будзе і паабедаць. Жалі яны доўга, аж да самага вечара. І, калі ўжо вечарам ішлі дамоў, спявалі зажыначныя песні:
 

Жніце, жніцы, не лянуйцеся,
На сонейка не дзівіцеся,
Бо ўжо сонейка не рана, не рана,
А ў нас нівы нямала, нямала
Як дожнімо, дамой пойдзем – мо.
Без вячэры спаць паляжым – мо.
А без пасцелі спаць не будзем – мо.
Жніце, жніцы, не лянуйцеся,
На сонейка не дзівіцеся.
 

Спявалі яшчэ на жніве песні абрадавыя, сіроцкія, аб цяжкай працы на поле. Вось адна з сіроцкіх песень
 

Сіраціна жыта жала –
На сырой зямельцы прылягала.
Ты, сыра, зямелька – маці,
Узяла ты тату,
Узяла ты маму.
Узяла ты ўсю маю радню
Вазьмі, мяне, сіраціну.
 

І калі ўжо зажыналі першы гэты зажыначны сноп, ішлі да хаты. Гэты сноп ставілі на самае пачотнае месца – пад абразы, на покуць. Счытаецца, хлеб наш насушчны мы далжны ўважаць. Потым вечарам, рабілі маленькае частаванне.” Запісала ўраджэнка вёскі Жмурнае Лельчыцкага раёна Зінаіда Анатольеўна Сечка, 1954 г.н., культработнік Жмурнянскага сельскага клуба. Запісана з улікам мясцовых асаблівасцей. “Жніво з’яўляецца адным з галоўных свят беларускага земляробчага календара. Усе ведаюць, што на святы мы прыгожа адзяваемся. Так і на жніво. На зажынкі, напрыклад, жнеі таксама прыбіраюцца прыгожа і ідуць у поле. Перад тым, як пачаць жаць, яны звяртаюцца з просьбай аб дапамозе да Госпада Бога. Наразаеш сноп жыта і выцягваеш каласкі лепшыя з гэтага жыта, адразаеш «бараду». Яе упрыгожвалі рознымі цвятамі. Гэту «бараду» асвяшчалі ў цэркві на Спаса, 19 августа. Нясуць дамой, ставяць на покуць пад абразамі і хранят. А когда сеешь жыта для новага ўраджая, тогда эту «бараду» вымалачваюць і ўначале гэта сеюць свечёнае жыта. Песні жніўныя разныя пяюць а цяжкай праце.
 

Я ў полі жыта жала,
А ў мяне дома бяда стала
А ў мяне дома бяда стала
Свякруха з печы ўпала.
Ды ці яна с ума сашла?
У Пятроўку на печы
Спаць лягла.
Ды ці яна скруцілася,
Што з пячы звалілася.
 

Ну, калі не дажнуць за дзень жыта, з поля тады бяруць дзве жмені жыта. Когда дожінают жыцечка, паюць розныя песні:
 

А мы ж цябе, нівочка,
Дай, дажнём.
А мы з цябе і гарэлачку папьём.
А ў поле ды дажыначкі
А ў дома дай рабіначкі.
Да й парадзіла
Маці дочку.
 

В конце жатвы бяруць столькі каласоў, сколькі членаў сем’і. Связываюць каласкі, ставяць іх, ірвуць збожню і абкладваюць на чатыры вуглы. Таксама «барада» называецца. І ў сярэдзіну кладуць хлеб і соль.”
 

Складальник: Л.Г. Мельнікава
Беларус – жыхар раўнін. Ён ўспрымае зямлю як жывую і родную яму істоту. Зямля для беларуса не проста месца яго пражывання. Зямля – фундамент яго быцця, галоўная апора, яго Космас. Свет беларуса можна ахапіць поглядам. Гэта – поле, возера, лес. Запісана са слоў Тамары Іванаўны Прыбалавец, ураджэнкі вёскі Тонеж Лельчыцкага раёна, 1958 г.н., дырэктара Тонежскага сельскага дома культуры. Запісана Марыяй Іванаўнай Тушынскай з улікам мясцовых асаблівасцей. “Жніво ў нас адзначалі так: напярэдадні жніва гаспадар ішоў аглядаць свае пасевы: ці гатова ўжо зерне для ўборкі, ці добра наліўся і паспеў колас? Назаўтра ўжо з самага рання ішлі на поле маладыя дзяўчыны і жанчыны. Яны нажыналі сноп жыта. І на гэты сноп навязывалі намітку. Намітка навязвалася для таго, каб як бы азначыць межы зажынак. Гэты ж самы сноп яны паднімалі высока ўгору некалькі разоў і апускалі яго. Калі яны рабілі гэты абрад, то прыгаварлівалі: Пакрый ніўку На добрую спажыўку. Пашлі, Божа, Многа збожжа, Нарадзі хлеба пры дарозе, Штоб было ўсім гожа… Маладзіцы, прышоўшы з поля, гэты сноп аддавалі гаспадыне, якая ставіла яго на покуць. Гэта гаспадыня іх адорвала куском палатна, давала ім грошы. А гаспадары ўжо нізка кланяліся, а гаспадар угашчаў кваском. А самі аснаўныя зажынкі заўсёды пачыналіся ўжо пасля абеда, у суботу. Пасля абеда ўжо сабіраліся ўсе жняі і ішлі на поле зажынаць першага снапа. Гэты сноп яны пераносілі. Калі сабіраліся на зажынкі, у хаце ўсё прыбіралася. І ў дварэ прыбіралася , штоб было чыста. На стол лажылі хлеб, соль, сыр і сала. Шчэ ставілі свечку, свечку запальвалі. A старэйшая жанчына чытала малітву «Отчэ наш». Потым усе ішлі ў поле. У поле яны тожэ бралі з сабой хлеб, соль, сыр, сала для таго, што бы, як яны будуць жаць, трэба будзе і паабедаць. Жалі яны доўга, аж да самага вечара. І, калі ўжо вечарам ішлі дамоў, спявалі зажыначныя песні: Жніце, жніцы, не лянуйцеся, На сонейка не дзівіцеся, Бо ўжо сонейка не рана, не рана, А ў нас нівы нямала, нямала Як дожнімо, дамой пойдзем – мо. Без вячэры спаць паляжым – мо. А без пасцелі спаць не будзем – мо. Жніце, жніцы, не лянуйцеся, На сонейка не дзівіцеся. Спявалі яшчэ на жніве песні абрадавыя, сіроцкія, аб цяжкай працы на поле. Вось адна з сіроцкіх песень Сіраціна жыта жала – На сырой зямельцы прылягала. Ты, сыра, зямелька – маці, Узяла ты тату, Узяла ты маму. Узяла ты ўсю маю радню Вазьмі, мяне, сіраціну. І калі ўжо зажыналі першы гэты зажыначны сноп, ішлі да хаты. Гэты сноп ставілі на самае пачотнае месца – пад абразы, на покуць. Счытаецца, хлеб наш насушчны мы далжны ўважаць. Потым вечарам, рабілі маленькае частаванне.” Запісала ўраджэнка вёскі Жмурнае Лельчыцкага раёна Зінаіда Анатольеўна Сечка, 1954 г.н., культработнік Жмурнянскага сельскага клуба. Запісана з улікам мясцовых асаблівасцей. “Жніво з’яўляецца адным з галоўных свят беларускага земляробчага календара. Усе ведаюць, што на святы мы прыгожа адзяваемся. Так і на жніво. На зажынкі, напрыклад, жнеі таксама прыбіраюцца прыгожа і ідуць у поле. Перад тым, як пачаць жаць, яны звяртаюцца з просьбай аб дапамозе да Госпада Бога. Наразаеш сноп жыта і выцягваеш каласкі лепшыя з гэтага жыта, адразаеш «бараду». Яе упрыгожвалі рознымі цвятамі. Гэту «бараду» асвяшчалі ў цэркві на Спаса, 19 августа. Нясуць дамой, ставяць на покуць пад абразамі і хранят. А когда сеешь жыта для новага ўраджая, тогда эту «бараду» вымалачваюць і ўначале гэта сеюць свечёнае жыта. Песні жніўныя разныя пяюць а цяжкай праце. Я ў полі жыта жала, А ў мяне дома бяда стала А ў мяне дома бяда стала Свякруха з печы ўпала. Ды ці яна с ума сашла? У Пятроўку на печы Спаць лягла. Ды ці яна скруцілася, Што з пячы звалілася. Ну, калі не дажнуць за дзень жыта, з поля тады бяруць дзве жмені жыта. Когда дожінают жыцечка, паюць розныя песні: А мы ж цябе, нівочка, Дай, дажнём. А мы з цябе і гарэлачку папьём. А ў поле ды дажыначкі А ў дома дай рабіначкі. Да й парадзіла Маці дочку. В конце жатвы бяруць столькі каласоў, сколькі членаў сем’і. Связываюць каласкі, ставяць іх, ірвуць збожню і абкладваюць на чатыры вуглы. Таксама «барада» называецца. І ў сярэдзіну кладуць хлеб і соль.” Складальник: Л.Г. Мельнікава