Лідзія Сазановіч з тых знакамітых людзей, каму пашчасціла не толькі нарадзіцца на нашай прыгожай Кругляншчыне, але і пакінуць за вызначаны законам перыяд працоўнай дзейнасці свой адметны след. Хаця, з другога боку, яе працоўная кніжка пакуль не закрыта. На працягу амаль дзесяці гадоў Лідзія Міхайлаўна яшчэ шчыруе на пасадзе адказнага сакратара прэзідыума раённага савета ветэранаў. А гэта значыць, што яна зноў пастаянна сярод людзей. Прычым, працаваць даводзіцца менавіта з той катэгорыяй, якая мае падчас пэўную патрэбу ў канкрэтнай дапамозе. Гэта так званае старэйшае пакаленне. А больш маладыя ветэраны хочуць заставацца актыўнымі членамі нашага грамадства, таму для іх варта скласці такую праграму дзеянняў, якая б па-асабліваму зацікавіла. У рэшце рэшт, з удзелам ветэранаў, у якіх ёсць для перадачы моладзі вялікі станоўчы жыццёвы вопыт, праводзіцца сістэматычна ў раёне шэраг самых розных цікавых мерапрыемстваў. Іх арганізатары – раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў, ваенкамат