Найти тему

Будаўніцтва новых дамоў у мікрараёне Карані

У мікрараёне Карані актыўна вядзецца будаўніцтва новых дамоў. Работнікі будаўніча-мантажнага трэста №41 на гэты час завяршаюць будаўніцтва 40-кватэрнага сацыяльнага дома (дзе усе кватэры аднапакаёвыя) – для тых, хто мае статус “сірата”. Плануецца, што гэты дом здадуць у гэтым месяцы.

-2
-3

Узводзіцца тут яшчэ адзін 40-кватэрны дом з адна - і трохпакаёвымі кватэрамі (для шматдзетных сем’яў), здача якога запланавана на канец 2021 года.

-4
-5
-6

І распачалі трэцюю новабудоўлю – дом таксама для шматдзетных сямей, з двух- і трохпакаёвымі кватэрамі. Здаць яго павінны ў першым квартале 2022 года.

-7
-8
-9
-10

Работнікі трэста таксама задзейнічаны на рэканструкцыі памяшкання канюшні ў вёсцы Залессе (паблізу музея-сядзібы імя Міхала Клеафаса Агінскага), на аб’ектах будаўніцтва Беларускай АЭС, на ўзвядзенні памяшкання пелетнай вытворчасці. Працуюць на рэканструкцыі дапаможнага комплексу пад участак па вытворчасці жытнёвага соладу на Смаргонскім хлебазаводзе, узводзяць пляцоўку пад размяшчэнне мабільнага памяшкання на ААТ “Белагратэрмінал”.