Прызнацца я не ведала, што звычайна, калі будаўнікі збіраюцца за святочным сталом, то іх першы тост гучыць так: “Бог стварыў зямлю, а што на ёй – будаўнікі. Так што будаўнікі ідуць першымі пасля Бога…”. Пра гэту цікавую акалічнасць мне расказаў цясляр Генадзь Шабунька. Генадзь Станіслававіч – прафесіянал з 35-гадовым стажам. Працавітасць і адказнасць Генадзя Шабунькі сёлета адзначана на высокім узроўні - Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Пра сваю адданасць прафесіі мужчына тлумачыць жартаўліва: “Калі ты адпрацаваў на будоўлі 5 гадоў – гэта ўжо хвароба, 10 – хранічнае захворванне, 15 – дыягназ, не вылечышся. Работа будаўніка нялёгкая, але захапляльная. Пасля школы я атрымаў прафесію фрэзероўшчыка, але зразумеў – не маё. На заводзе сцены “давілі”, а на будаўніцтве прастору многа, свежага паветра, свабоды, калі можна так выказацца”. Пасля арміі Генадзь вырашыў стаць цесляром. Успомніў “старое”, калі з дзяцінства разам з бацькам вучыўся стругаць
Будаўнікі пакідаюць добры след на зямлі
8 августа 20218 авг 2021
1
1 мин