Лявону Стрэльчыку жонка напачатку забараніла хадзіць на паляванне, а праз тыдзень і на рыбалку. Пазбавіла, так бы мовіць, рэальных сяброў. “Хопіць, даражэнькі! Нічога карыснага для сям’і ў гэтым няма, наадварот - адныя страты: ліцэнзіі, пуцёўкі, стрэльбы, вудачкі-спінінгі, патроны, розныя прынады, амуніцыя ... Канца краю не бачна. Хаця б калі дзічыны прынёс ці рыбай накарміў сям’ю, дык не! Калі качку прынясе, а ты яе аскубі, давядзі да толку: Мала таго, дык прыцягнецца яшчэ і на добрым падпітку. Бывала і сябрука якога прывалачэ. Чулі б вы ў сне толькі і крычыць немым голасам: “Страляй, страляў! Мазіла!” – альбо – “Зноў сарваўся! Такі шчупак!” А каб вы ведалі, - колькі у крамах “Налімыч” сямейных рублікаў пакідае! Як не палову заробку марна спускае. А калі дадаць, што аніколі не дапамог у будынку прыбрацца, з дзецьмі пазабаўляцца... Будзем шукаць яму іншы занятак”. Жонка была нястрымна. Лявон маўчаў, пачасаў патыліцу і лагодна паглядзеў на жонку. Ён не зусім разумеў: яна яго лае ці рэк