Найти в Дзене
Финансовый Шум

Сакрэты беларускіх еўрабондаў

«На рынке акций активны дилетанты, на рынке облигаций – профессионалы» © С. Чалый Сённяшні пост пра еўрабонды – аблігацыі, што выпускаюцца ў замежнай валюце. Бок, што выпускае такую каштоўную паперу, прыцягвае грашовыя сродкі пад абавязальніцтва выплаты працэнтаў за карыстанне (купоннага прыбытку) і намінальнай вартасці паперы па сканчэнні выпуску. Прыбытковасць аблігацый вызначаецца ў часе выпуску і з’яўляецца больш прадказальнай, у адрозненні ад інвестыцый у акцыі. Галоўныя рызыкі для пакупніка аблігацый – гэта банкруцтва эмітэнта і рост інфляцыі, якая робіць прыбытак па аблігацыях меньш прывабным. Гэтыя фактары вызначаюць, наколькі дарагім будзе прыцягнуты капітал.
Пры продажы аблігацый на другасным рынку ўзнікае цікавы эффект павелічэння прыбытковасці пры падзенні кошту (і наадварот). Гэта адбываецца з-за фіксаваных купонных плацяжоў і наміналу паперы. Магчыма сітуацыя, калі за 85 цэнтаў набываецца $1 запазычаннасці, як гэта адбываецца з некаторымі выпускамі беларускіх еўрабондаў

«На рынке акций активны дилетанты, на рынке облигаций – профессионалы» © С. Чалый

Сённяшні пост пра еўрабонды – аблігацыі, што выпускаюцца ў замежнай валюце. Бок, што выпускае такую каштоўную паперу, прыцягвае грашовыя сродкі пад абавязальніцтва выплаты працэнтаў за карыстанне (купоннага прыбытку) і намінальнай вартасці паперы па сканчэнні выпуску. Прыбытковасць аблігацый вызначаецца ў часе выпуску і з’яўляецца больш прадказальнай, у адрозненні ад інвестыцый у акцыі. Галоўныя рызыкі для пакупніка аблігацый – гэта банкруцтва эмітэнта і рост інфляцыі, якая робіць прыбытак па аблігацыях меньш прывабным. Гэтыя фактары вызначаюць, наколькі дарагім будзе прыцягнуты капітал.

Пры продажы аблігацый на другасным рынку ўзнікае цікавы эффект павелічэння прыбытковасці пры падзенні кошту (і наадварот). Гэта адбываецца з-за фіксаваных купонных плацяжоў і наміналу паперы. Магчыма сітуацыя, калі за 85 цэнтаў набываецца $1 запазычаннасці, як гэта адбываецца з некаторымі выпускамі беларускіх еўрабондаў. Варта адзначыць, што прыбытковасць ніяк не змяняецца для інвестараў, якія трымаюць паперу да апошняга.

Выпуск аблігацый з’яўляецца больш прасунутай магчымасцю фінансавання ў параўнанні з атрыманнем крэдыта, калі крэдытор можа высоўваць свае патрабаванні, але падзеньне каціровак ці крэдытнага рэйтынгу краіны ўплывае на кошт наступных выпускаў, прыбытковасць якіх павінна быць большай за папярэднія.

Пачынаючы з 2010г. Беларусь выпускае аблігацыі ў доларах, што таргуюцца на еўрапейскіх біржах, прычым асноўнымі пакупнікамі з’яўляюцца кампаніі, кіруючыя фондамі ETF.

Скласці ўражанне пра дынаміку кошту беларускіх аблігацыі можна на сайтах
франкфурцкай і маскоўскай бірж. Але выпускі былі з розным купонам, таму паказчык прыбытковасці (yield to maturity) будзе больш паказальным за кошт. Больш уразлівы да зменаў выпуск з пагашэннем у 31 годзе сёння таргуецца з дысконтам $86 за сотню, што дае прыбытковасць 8,67% гадавых у доларах.

Найбольш “доўгая” аблігацыя ў расійскіх рублях дае прыбытковасць 8,98% і задае арыенцір для анансаваных выпускаў на расійскім рынку, а абмеркаванне беларускіх інструментаў на
форуме дробных інвестараў дае магчымасць паглядзець на настрой і светапогляд некаторых суседзяў…

Раю усім чытачам паглыбіцца ў тэму fixed income з мэтай змяншэння ваганняў інвестыцыйнага партфелю і падтрымкі размовы на першым спатканні.