Найти тему
IT-Academy

Пайшла вучыцца на SEO і атрымала офер ад аднагрупніка

«Вельмі хацелася мець запатрабаваную прафесію» – даволі распаўсюджаная матывацыя пайсці ў IT. Але часта пераважвае страх: ці атрымаецца ў мяне замацавацца ў незнаёмай сферы без базы, ведаў і навыкаў. Гісторыя поспеху Веры Крускоп даказвае – трэба спрабаваць. Нягледзячы на ваганні, у Веры ўсё атрымалася – з адукацыяй псіхолага яна закончыла курс «Пошукавая аптымізацыя і прасоўванне сайтаў (SEO)» і атрымала офер, калі заняткі былі яшчэ ў самым разгары.

– Вера, хто вы па адукацыі і кім працавалі да таго, як пайсці на курсы?

– Я скончыла БДУ па спецыяльнасці «Спецыяліст па сацыяльнай рабоце. Псіхолаг». Нейкі час працавала камерцыйным агентам ў кампаніі па вытворчасці вокнаў ПВХ.

Але мне мне вельмі хацелася мець запатрабаваную прафесію, прычым запатрабаваную ў тым ліку і за мяжой, а таксама вабіла магчымасць дыстанцыйнай працы. Таму я вырашыла пайсці на курсы.

Накірунак выбірала некалькі месяцаў, глядзела вучэбныя відэа, каб зразумець, ці здолее гуманітарый адужаць IT-прафесію. Чытала водгукі людзей, якія ўжо прайшлі навучанне, а таксама знаёмілася з праграмамі курсаў.

– Якія ўражанні ў вас пакінула вучоба ў IT-Academy? Што вы можаце сказаць пра змест курса, падачу матэрыялу і выкладчыка?

– Мне здавалася, што за два месяцы навучання проста немагчыма, не маючы ніякіх базавых навыкаў і ведаў, асвоіць матэрыял для паўнавартаснай працы ў новай сферы.

Але у мяне ўсё атрымалася, дзякуючы сістэме навучання IT-Academy: зразумелай падачы матэрыялу, дамашнім заданням, якія дазваляюць замацаваць пройдзены матэрыял. Асобная падзяка выкладчыку Дзмітрыю Яраслаўцаву, які падрабязна адказваў на ўсе пытанні, даваў вялікую колькасць дадатковага матэрыялу – вельмі карыснага і патрэбнага ў далейшай самастойнай працы.

– Колькі часу сышло на пошук новага месца? Расскажыце, як гэта адбывалася, як выбіралі, хадзілі на сумоўі?

– Я ўладкавалася на працу ў інтэрнэт-краму яшчэ да канца навучання. Так атрымалася, што хадзіць на сумоўі не было необходнасці. Мой цяперашні працадаўца вучыўся са мной у адной групе. Ён уладальнік інтэрнэт-крамы і прыйшоў вучыцца, каб самастойна развіваць свой сайт, аднак прыйшоў да высновы, што для SEO яму патрэбны асобны чалавек. Ён размясціў аб'яву ў чаце группы – і я адгукнулася.

– Чым вы займаецеся на новым месцы? Як уражанні?

– У цяперашні час я вяду сайт інтэрнэт-крамы: напаўняю яго кантэнтам і таварамі, займаюся пошукавай аптымізацыяй. Гэта разнастайная, творчая і, што немалаважна, дыстанцыйная праца. Мне вельмі падабаецца. Да таго ж, такі станоўчы вопыт у навучанні і працаўладкаванні дапамог мне паверыць у свае сілы і падштурхнуў да больш актыўнага развіцця.