...Читать далее
У суботу, 3 ліпеня, на плошчы Леніна было арганізавана свята рамеснікаў для аматараў беларускай культуры - выстава-кірмаш “Жывуць рамёствы продкаў”. На імправізаваных падворках, прадстаўленых усімі раёнамі Гомельшчыны, працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, праводзіліся майстар-класы. Кожны мог знайсці занятак на свой густ: сплесці кошык з лазы, паспрабаваць сябе за ткацкім станком, альбо проста разглядаць і захапляцца прыгожымі традыцыйнымі вырабамі майстроў-рамеснікаў.