Свята росквіту зямлі — Купалле — лічыцца адным з найярчэйшых у беларускім календары. Яно прымяркоўвалася (ды і сёння прымяркоўваецца) да летняга сонцастаяння і адзначаецца з 6 на 7 ліпеня. Абрады з травой, агнём і вадой праводзяцца менавіта ў самую кароткую Купальскую ноч. Дзень летняга сонцастаяння — галоўнае свята славян, час найвышэйшага развіцця жыццёвых сіл прыроды. Лічылася, што, выканаўшы сваю місію, бог Ярыла ў гэты час памірае і адраджаецца ў выглядзе Купалы — бога лета, рознакаляровых кветак і спелых пладоў. Учора ў цэнтральным парку культуры і адпачынку прайшло народнае гулянне. Прыгожа аздобленая кветкамі сцэна прываблівала да сябе шматлікіх гледачоў. Кожны прыйшоўшы на свята знайшоў для сябе занятак па душы. Цікавую і насычаную конкурсамі, песнямі праграму падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі, музея, раённага Дома культуры. Для дзяцей працавалі розныя атракцыёны. Актыўна вёўся гандль яскравымі цацкамі, попкорнам, цукровай ватай. Асноўнай падзеяй вечара стала запальванне к