Самы розны тавар і нават эксклюзіў быў прадстаўлены на выставе-продажы вырабаў майстроў народнай творчасці. Сярод багатага стала з прадукцыяй майстрыхі Людмілы Зенько ўбачыла смаргонскія абаранкі. На выгляд – быццам бы з печы. Але, як аказалася, абаранкі не прыдатныя для харчавання, бо яны.. з мыла. - На кожнае свята стараюся зрабіць нешта новае, эксклюзіўнае, - зазначае Людміла, - смаргонскія абаранкі на продаж раблю рэдка, толькі на асаблівыя святы. Дзень Незалежнасці – адно з такіх святаў. – Пакупнікі цікавіліся, ці свежыя абаранкі… Свежыя, не сумнявайцеся! Яшчэ адзін цікавы майстар – Канстанцін Чарніковіч з Маладзечна. Па адукацыі ён інжынер па аўтаматызацыі зварачнай вытворчасці, але ўжо чатыры гады займаецца вышываннем. Вывучае сімвалы ў вышыванні і пераносіць іх на майкі – на дзіцячыя і дарослыя (мужчынскія і жаночыя) . З сабой Канстанцін прывёз рарытэт – вышываную сурвэтку, якой больш за сто гадоў. Такі цікавы скарб дастаўся яму ад прабабулі. І ён, вядома, не прадаецца. Яшчэ а
У “скарбніцы народных талентаў” – тавараў багата
3 июля 20213 июл 2021
4
1 мин