Найти тему

На пляцоўцы бібіліясквера можна было напісаць пажаданне для смаргонцаў

“Квітней і красуй, дарагая мая Беларусь” – так называлася пляцоўка, на якой працавалі работнікі бібліятэчнай сістэмы. Бібліятэкары на пэўны час сталі аніматарамі, спевакамі, вядучымі і нават экскурсаводамі.

-2
-3
-4
-5

На свяце яны прадставілі выставу, якая складалася з трох раздзелаў: “Мінулае нашай Радзімы”, “Ганарымся сваім народам”, “З любоўю і гонарам пра Беларусь”. Наведвальнікам бібліясквера прапаноўвалі напісаць пажаданні для смаргонцаў, на фліпчарце “Край свой родны абыду, скарбы родныя знайду” правільна размясціць славутасці Смаргоншчыны.

-6
-7
-8

Пры філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” працуе школа міласэрнасці. Удзельніца школы, дзяўчынка з інваліднасцю Юлія Лемешава, стварае цудоўныя работы з нітак і стужак.

-9

Бібліятэкары на свяце арганізавалі выставу юнай майстрыхі. Лялечны тэатр “Праменьчык”, які створаны ў філіяле, прадаставіў казку “Тры парсючкі”.

На пляцоўцы бібліясквера пазнаёміліся з мамай Ірынай і трыма яе сынамі – Данілам, Косцям і Іллёй, якія з задавальненнем выканалі заданні бібліятэкараў.

-10

- Стараемся бываць на такіх святах, - зазначыла мама Ірына. – Тут цікава і дарослым, і дзецям. Весела і не горача, надвор’е цудоўнае.

Маім хлопчыкам спадабалася гульні, якія праводзілі бібліятэкары. Наведалі мы таксама выставу майстроў, уразіў прыгожы драўляны посуд. Абавязкова купім шашлык.