«Мова» — роман Вiктара Марціновiча, якi выйшаў у 2014. Для беллітры важна з’яуленне не столькі гэтага твора, сколькі самаго аўтара!
✏️ Талент
Калі згадзіцца з Р. Бартам, то «аўтар памёр!» Гэта сапраўды так, але там дзе літаратурны корпус зашмат вялікі. У французскай, да якой належыць сам Барт, дакладна памёр — у беларускай інакш. Не таму што яна заняпалая, а таму што ў ёй яшчэ недастаткова матэрыяла. Вось калі назбіраем — абавязкова памрэ!
А каб яго назбіраць патрэбны пісьменнікі, асабліва такія разумныя як Марціновіч. Падалося, што менавіта розум — сутнасць ягонага талента!
__________________________________________________________________________________________
Таксама вас можа зацікавіць:
_________________________________________________________________________________________
✏️ Інтертэкстуальнасць
У «Мове» добра пабудаван мастацкі мір па прынцыпу интертэксту. Дакладна бачна сувязь з:
— «Днём апрычніка» У. Сарокіна — акітайчынае наваколле, увогуле ёсць думка, што дзеяння «Мовы» разгортваюцца у міре Сарокіна;
— «Generation П» В. Пялевіна — напарнік джанкі Ганін падобны да дырэктара рэкламнага агенцтва Ханіна;
— «99 франкаў» Ф. Бегбедэра — ідэя забрэндзіць тэкст.
✏️ Мастацкасць
Па мастацкай переканаўчасці — fifty–fifty. Напрыклад, мова джанкі і барыгі — даволі аднародная. Розніца паміж героямі толькі ў лексыцы, без аніякіх яскравых сінтаксічных асаблівасцей.
Добра зроблены эпізоды у турме (дапрос, знаёмства з філосафам на хаце), захапляльна атрымаўся захват Белтэлерадыёкампаніі, цікава пабудован Чайнатаўн на Нямізе.
__________________________________________________________________________________________
Таксама вас можа зацікавіць:
__________________________________________________________________________________________
✏️ «Людзьмі звацца»!
Як кожны сумленны настаўнік, Марціновіч (выкладае ў ЕГУ) не столькі забаўляе, сколькі вучыцьф навуке «людзьмі звацца»! А яе без мовы не магчыма зразумець. Памятаеце, неўмяручае ад Мацея Бурачка (Ф. Багушэвіча):
«Не пакідайце мовы беларускай — каб не загунілі!».
✏️Чаму эпісталярыка?
Раман напісан у форме дзённіка, таму што::
1) зручна, каб паказаць розныя погляды на жыццё.
2) дыдактычна: мова — дзеннік, які патрэбна пісаць кожнаму беларусу, самае меньшае у Instagram.
✏️«Не народ, а вада!»
На ст. 94 ёсць цікавы дыялог барыгі и Масцера Духмянасцей, у якім масцер кажа, што беларусы — гэта не народ, а вада. На мой погляд, вельмі удалае параўнанне, хоць и выказанае як абраза.
__________________________________________________________________________________________
Таксама вас можа зацікавіць:
__________________________________________________________________________________________
✏️Выснова
«Мова» — гэта уводзіны у беллітру, для тых, хто атручан другім моўным наркотыкам!
Чытаць раман па-беларускі тутака, па-расейскі тут.
Другія тэксты па тэме:
Калі спадабалася — ставьце лайк ды падпісывайцесь на канал!