Харэаграфічны калектыў ветэранаў працы “Рэчанька” адзначыў нядаўна свой 10-гадовы юбілей. Створаны пры хоры “Надзея”, ён з першых сваіх канцэртных выступленняў упэўнена заявіў аб сабе як пра самабытнае і творчае аб’яднанне і адразу знайшоў прыхільнікаў сярод мясцовай публікі. А першай дапамагла калектыву зацвердзіцца, знайсці свой “твар” іх мастацкі кіраўнік Святлана Логасава, якая на той час кіравала ў раённым Доме культуры дзіцячым танцавальным гуртком. Першая харэаграфічная кампазіцыя “Рэчанька” на матыў аднайменнай народнай песні і дала назву ансамблю. Як успамінае адна з ініцыятараў стварэння данага творчага калектыву Лідзія Шалонік, напачатку ў іх не было пастаяннага мастацкага кіраўніка. Аднойчы вырашылі звярнуцца за дапамогай да метадыста РДК Таццяны Радоўскай, якая захаплялася менавіта мастацтвам танца. Таццяна Рыгораўна не адмовіла. Пад яе кіраўніцтвам заняткі і рэпетыцыі пачалі праходзіць на больш прафесіянальным узроўні. Трэба адзначыць, што пэўны час дапамагала калеге прац