Каб упэўнена сябе адчуваць на роднай зямлі, трэба мець моцныя карані. Карані – гэта родная мова, гісторыя, культура, памяць, адным словам, скарб, які пакінулі продкі. Па драбніцах збірала журналістка газеты “Светлы шлях” Галіна Антонава тое, што пачынае адыходзіць у нябыт, што аслабляе каранёвую сістэму народа. “Спачатку гэта былі матэрыялы для газеты пад рубрыкай “З крыніц народных, жыватворных, - кажа Галіна Францішкаўна, - але з цягам часу назапасіўся багаты гістарычны архіў, які выклікаў цікавасць сярод чытачоў. І мне захацелася сабраныя матэрыялы размясціць пад адну вокладку і выдаць кнігу “Самародкі”. 25 чэрвеня Смаргонская раённая бібліятэка ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” правяла прэзентацыю гэтай кнігі. Мерапрыемства працяглы час адкладвалі з-за пандэміі каранавірусу. Перад прысутнымі зноў паўстала цэлая галерэя народных вобразаў – самабытных музыкаў, мастачкі, вясельнай паварыхі, абараначніцы, майстра музычных інструментаў, вышывальшчыцы, лозапляцельшчыкаў, краўчых
У бібліятэцы №3 прайшла прэзентацыя кнігі “Самародкі”
29 июня 202129 июн 2021
2
2 мин