Найти в Дзене

@zviazda_by✍️ «Белмытсэрвіс» цяпер прапануе ў Брэсцкім раёне стаянку для велікагрузаў, а іх кіроўцам — гасцініцу

👆На прэзентацыю паслугі па прадстаўленні стаянкі для грузавых транспартных сродкаў з пражываннем іх кіроўцаў у гасцініцы сабралася шмат зацікаўленых. Для тых, хто праводзіць тыдні альбо нават месяцы ў дарозе, гэта асабліва важна👆

👆Стаянка размясцілася недалёка ад пункту пропуску «Казловічы» на міжнароднай магістралі М1/Е30🛣️ Яна стала часткай буйнейшага аб’екта ў сетцы лагістычных цэнтраў
#Белмытсэрвіс🌐, які прапануе поўны комплекс лагістычных паслуг. У склад аб’екта, адкрытага ў 2015 годзе, уваходзіць адміністратыўна-бытавы корпус, складскі комплекс, адкрытая пляцоўка для транспартных сродкаў з таварамі, што знаходзяцца пад мытным кантролем, гасцініца, станцыя тэхабслугоўвання, кафэ. Цяпер тут можна таксама замовіць стаянку на пэўны час і адпачыць у гасцініцы.

👆Пасля прэзентацыі стаянкі адбылася яшчэ адна знакавая падзея — адкрыццё гандлёвага аб’екта BELTAMOZSERVICE🎉 Магазін рознічнага гандлю сустрэў пакупнікоў у Брэсце па вуліцы Маскоўскай📍На адкрыцці адзначалася, што прывабны кошт прадукцыі тут абумоўлены закупкай яе ў заводаў-вытворцаў, дастаўка ўласным транспартам, уласнае мытнае афармленне. У краме прадаюцца ўнікальныя маркі він🍷 і іншых напояў з самых розных краін свету🗺️, шакалад🍫, кава☕, цукеркі🍬, іншыя тавары. Пакупніку прапануюць вытанчанае віно ад старэйшых вытворцаў Іспаніі🇪🇦, Аргенціны🇦🇷, Італіі🇮🇹, Францыі🇨🇵, Венгрыі🇭🇺, Грузіі🇬🇪, Малдовы🇲🇩, іншых краін. А ўдзельнікі цырымоніі адкрыцця магазіна змаглі пазнаёміцца нават з гісторыяй краін-вытворцаў тавараў і іх славутасцямі пры дапамозе інтэрактыўных прэзентацый.

Источник✍️:
@zviazda_by

#beltamozhservice #beltamozhservice❤️ #komanda_bts #transport #logistics #custom #Belarus #транспорт #логистика #белтаможсервис #белтаможиздат #таможенныи #Беларусь #Минск #таможня

-2