Калектыў Гомельшчыны атрымаў Гран-пры на Рэспубліканскім фестывалі харавога мастацтва «Пеўчае поле»
22 июня 202122 июн 2021
1
Народны хор работнікаў культуры «Зараніца» ДУ «Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» (кіраўнік Ляўкоўскі У.М.) стаў уладальнікам Гран-пры Рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва «Пеўчае поле». Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Пеўчае поле» адбыўся 19-20 чэрвеня 2021 года на базе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У ім прынялі ўдзел 26 харавых калектываў і ансамбляў з народнай і акадэмічнай манерай выканання культуры, дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў абласцей рэспублікі. Нумары канкурсантаў ацэньвала прафесійнае журы. Яго ўзначаліў мастацкі кіраўнік і дырыжор Дзяржаўнага камернага хору заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава і прафесар кафедры беларускай народна-песеннай творчасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Уладзімір Зяневіч. Лельчыцкі калектыў «Зараніца» вельмі годна прадставіў вобласць на фестывалі і атрымаў Гран-пры. Спецыяльным дыпломам фестывалю ўзнагароджана салістка хору Святлана Тарасавец.