ХХ юбілейны Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі праходзіць 11-12 чэрвеня 2021 года ў г. Маладзечна Мінскай вобласці
1 прочтение
14 июня 2021
Сёння адкрылася юбілейнае музычнае свята, прысвечанае Году народнага адзінства. На сцэнічных пляцоўках г. Маладзечна выступілі таленавітыя выканаўцы, паэты, музыканты і кампазітары. Цэнтральнай падзеяй фестывалю стаў Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, мастацкім кіраўніком якога з'яўляецца народны артыст Рэспублікі Беларусь Міхаіл Фінберг. У конкурснай праграме фестывалю прынялі ўдзел салісты Гомельскай абласной філармоніі Таццяна Прахарэнка і Анастасія Саляная. У рамках фестывалю 12 чэрвеня 2021 года на сцэнічнай пляцоўцы цэнтральнай плошчы г. Маладзечна Гомельскую вобласць прадставіў народны ансамбль народнай песні “Жытніца” ДУК “Жыткавіцкі гарадскі цэнтр культуры” (кіраўнік Еўлаш Т.А.).