Што за карэнне нас так моцна трымае? Роднай зямлі карэнне. Чым сілкуюцца гэтыя карані? Найперш – духоўнай спадчынай продкаў, наталяюць смагу вадой з народных, жыватворных крыніц. Падсілкавацца тым, што пакінулі нам продкі, сабраліся людзі на свяце побытавых танцаў “Жодзішкаўскі карагод”. У межах свята адбыўся занальны агляд-конкурс фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, а таксама конкурс на лепшую пару танцавальных чаравікоў. Удзельнікамі свята сталі прафесіяналы і аматары бытавога беларускага танца, музыкі, спеваў, майстры народнай творчасці, рамеснікі. І ўсё ж галоўным героем фестывалю быў Яго Вялікасць танец. Запальны, імклівы, жывы – ён панаваў не толькі на сцэне, але і за яе межамі. На свята завітаў са сталіцы збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапедагог, арганізатар фальклорных фестываляў “Беларуская полька”, “Берагіня”, “Мяцеліца” Мікола Козенка. Выступалі ўдзельнікі школы традыцыйнага мас
“Жодзішкаўскі карагод” сабраў аматараў народнай творчасці
12 июня 202112 июн 2021
2
1 мин