Гаспадаркі Смаргоншчыны пачалі нарыхтоўку зялёных кармоў. Травы першага ўкосу сёлета нядрэнныя. План сенакашэння ў раёне – 10000 га. Першым на падбор і здрабненне траў у ВКУП “Саўгас Смаргонскі” выйшаў Аляксандр Мароз – вопытны механізатар з шаснаццацігадовым стажам працы ў гаспадарцы. У мінулым годзе ён атрымаў новы камбайн КВК-800 для ўборкі кармоў. Тэхніка працуе добра, замінак у працы няма. Аляксандр адзначае, што атмасфера ў калектыве добразычлівая. Спецыялісты, адказныя за корманарыхтоўку, пільна адсочваюць увесь працэс. А галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Павел Іваноўскі прыязджае на палеткі, каб пацікавіцца настроем і станам здароўя работнікаў. У ВКУП “Саўгас Смаргонскі” старт зялёнаму жніву быў дадзены 1 чэрвеня. Касіць траву пачалі на палетках побач з Васюкамі. Тут жа закладваюць сянаж. Траншэю, разлічаную на 1000 тон, плануецца запоўніць за пару дзён. Травы дасягнулі аптымальнай фазы для ўборкі: злакавыя пачалі каласіцца, канюшына і люцэрна ўваходзяць у стадыю бутані