Стужка жыцця Рыпіны Жабінскай прадаўжае напаўняцца новымі эпізодамі. Чарговы – віншаванне жанчыны з юбілеем. 7 чэрвеня з 95-годдзем Рыпіну Сямёнаўну прыехалі павіншаваць старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь Івашка і старшыня раённага Савета ветэранаў Ірына Галдыцкая. Убачыўшы гасцей з кветкамі і падарункам, юбілярка не вытрымала – заплакала. “Дзякуй за ўвагу, за віншаванні, за памяць”, - выціраючы слёзы, прамовіла юбілярка. Колькі перажыла-перацярпела гэта танклявая, мініяцюрная жанчына?.. Той, хто назваў жанчын слабым полам, напэўна, не ведаў іх сапраўдную сутнасць і патэнцыял. Меркаванне гэта відавочна прымушанае і не звязанае з рэальнасцю. З маленства жыццё выпрабоўвала яе на трываласць, цярпенне, сілу волі. Рыпіна Сямёнаўна змагла прайсці праз гэтыя выпрабаванні, не скарылася і прадаўжае жыць. Родам жанчына са Жлобінскага раёна. У час вайны яна патрапіла ў канцэнтрацыйны лагер “Азарычы”, а пасля была вывезена на работы ў Германію. Спачатку працавала у “баўэра” (фермера)
95-гадовы юбілей адзначыла Рыпіна Жабінская
7 июня 20217 июн 2021
1 мин