22 траўня 2021 года ў горадзе Рэчыца на летняй эстраднай пляцоўцы з амфітэатрам на набярэжнай ракі Днепр адбылося абласное свята сямейнай творчасці «СЕМЬ-Я», прысвечанае Году народнага адзінства. Мерапрыемства праводзілася з мэтай развіцця, папулярызацыі, захавання і пераемнасці нацыянальных сямейных традыцый і абрадаў, прапаганды добрых сямейных адносінаў, здаровага ўкладу жыцця, цеснай сувязі пакаленняў, іх падтрымкі і стымулявання. У ім прынялі ўдзел 52 сямейныя калектывы з 20 раёнаў вобласці, самаму малодшаму ўдзельніку 4 гады, самаму старэйшаму – 81 год. Свята пачалося з дэманстрацыі выстаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Сямейныя захапленні», сямейных страў і пекарскага майстэрства «Сямейныя традыцыі». Прадстаўленыя экспазіцыі ўразілі гледачоў багаццем і разнастайнасцю відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: пляценне з лазы і саломы, мастацкая апрацоўка скуры – таксідэрмія, нацыянальны рэгіянальны касцюм, вышыўка (іконы, рушнікі), вязанне кручком і іншае. Выстава дала магчымасць пазнаёміцца з самабытнымі сямейнымі традыцыямі і яшчэ раз пераканацца ў тым, наколькі зямля наша багатая ўмельцамі і майстрамі.
Сем’і прадэманстравалі свае сямейныя стравы, кулінарныя традыцыі. Больш за 40 печаных вырабаў, ад маленькай плюшкі да святочнага вясельнага каравая, адным словам – стравы былі на любы густ.
Жанры канцэртных выступленняў былі не меней разнастайнымі: вакальная (народная, эстрадная), інструментальная, харэаграфічная і тэатральная творчасць.
У адпаведнасці з выканальніцкім узроўнем сямейных калектываў, якасцю вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пекарскага майстэрства журы вызначыла пераможцаў у трох намінацыях і ўзнагародзіла:
у намінацыі сямейныя традыцыя:
дыплом I ступені – сям’я Ярац, філіял «Караваціцкі дом народнай творчасці» ДУК «Рэчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»;
дыплом II ступені – сям’я Баланчук, філіял «Букчанскі сельскі дом культуры» ДУ «Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»;
дыплом III ступені – сям’я Алай, філіял «Млынокскі культурна-спартыўны цэнтр» ДУК «Ельскі раённы цэнтр вольнага часу насельніцтва і метадычнай работы»;
у намінацыі сямейная аматарская творчасць:
дыплом I ступені – сям’я Клемпач, філіял «Млыноцкі культурна-спартыўны цэнтр» ДУК «Ельскі раённы цэнтр вольнага часу насельніцтва і метадычнай работы»;
дыплом II ступені – сям’я Цепляковых, філіял «Бабіцкі сельскі клуб» ДУК «Чачэрскі раённы дом культуры»;
дыплом III ступені – сям’я Варабей, ДУК «Хойніцкі раённы дом культуры»;
у намінацыі лепшы творчы нумар:
сям’я Пугачовых, ДУК «Калінкавіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»;
у намінацыі сямейныя захапленні:
дыплом I ступені – сям’я Смальцар, філіял «Мікуліцкі сельскі клуб» ДУ «Брагінскі раённы дом культуры»;
дыплом II ступені – сям’я Бабянковых, філіял «Дом рамёстваў «Гасцёўня» ДУК «Цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці Жлобінскага раёна»;
дыплом III ступені – сям’я Крагель, філіял «Холмецкі цэнтр культуры і рамёстваў» ДУК «Рэчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»;
у намінацыі за пераемнасць пакаленняў:
сям’я Шыпковых, філіял «Маркавіцкі сельскі дом культуры» ДУ «Цэнтр культуры Гомельскага раёна»;
у намінацыі за адраджэнне нацыянальнага касцюма:
сям’я Мігачовых, філіял «Валаўскі цэнтр народных традыцый» ДУК «Ельскі раённы цэнтр вольнага часу насельніцтва і метадычнай работы»;
у намінацыі за захаванне і развіццё традыцыйных рамёстваў:
сям’я Івашкевіча, філіял «Сін-Польскі сельскі клуб» ДУ «Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».
Калектывы, якія не сталі пераможцамі, узнагароджаны граматамі за ўдзел у абласным свяце сямейнай творчасці «СЕМЬ-Я».
За высокі мастацкі узровень усе сем’і – ўдзельнікі свята атрымаюць дыпломы ў намінацыі залатыя рукі.