Бывае такое, што не чалавек выбірае прафесію, а прафесія выбірае яго. Як, напрыклад, атрымалася ў Наталлі Шыкунец – старшай медыцынскай сястры Давыд-Гарадоцкай паліклінікі. Усе, хто асабіста ведае Наталлю Васільеўну, у адзін голас кажуць: чалавек на сваім месцы. Заўсёды спагадлівая, вясёлая, як зараз модна казаць, на пазітыве. Да таго ж проста віртуоз у арганізацыйных момантах, за што яе вельмі цэніць кіраўніцтва.
З медыцынай Наталля пазнаёмілася ў дзяцінстве. І не дзіўна, бо яе маці Людміла ўсё жыццё працавала фельчарам у Харомскай амбулаторыі. Дзяўчынка вельмі ганарылася сваёй маці і хацела быць на яе падобнай. Хоць і бачыла, як стамляецца тая пасля работы, як звяртаюцца да яе па дапамогу ў любы час дня і ночы. Затое якой яна святой справай займаецца! Таму пасля заканчэння школы Наталля нават не сумнявалася ў тым, што спыніцца на медыцыне.
Скончыўшы ў 1998 годзе Пінскае медыцынскае вучылішча, па размеркаванні трапіла ў Давыд-Гарадоцкую паліклініку. Спачатку працавала ў стаматалагічны