Чарговы раз упэўнілася: усё пачынаецца з дзяцінства. Гэта ўсё ў Галіны Георгіеўны Пашкевіч, гераіні майго аповеду, пачалося з любові да кнігі. Але ж і любоў да кнігі прыйшла ад бацькоў.
Бацька Георгій Раманавіч працаваў загадчыкам клуба. Пасля пайшоў вучыцца ў Гомельскае музычнае вучылішча, якое закончыў у 1967 годзе. Але яшчэ раней яго запрасілі ў школу ў якасці настаўніка музыкі. Трыццаць пяць гадоў аддаў Георгій Раманавіч рабоце ў школе. Маці Вольга Мартынаўна працавала буфетчыцай, паляводам і, як клапатлівая маці і жонка, была добрай хатняй гаспадыняй: стварала мужу і дзецям умовы для працы і вучобы.
Галіна Георгіеўна, успамінаючы дзіцячыя гады, гаворыць, што лепшым падарункам для яе і брата Міхаіла была кніга. З кнігай, калі прыйшоў час выбару прафесійнага шляху, яна вырашыла звязаць сваё жыццё. Галіна паступіла і паспяхова закончыла Мінскі інстытут культуры па спецыяльнасці бібліятэкар і бібліёграф. Тры гады адпрацавала ў дзіцячай бібліятэцы ў вёсцы Белавуша. Калі ўзніклі праблем